Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Першы ў Беларусі STEAM-цэнтр пачаў дзейнічаць у Дуброўна на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Дуброўна”

Дата: 7 июня 2019 в 18:00, Обновлено 28 августа 2019 в 14:32
639 просмотров

Чаму менавіта ў нашай невялікай школе невялікага гарадка Віцебская вобласці адкрываецца першы ў Беларусі STEAM-цэнтр?

Усе пачалося з артыкула ў “Настаўніцкая газеце”,  з якога я і мае вучні даведаліся, што Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” праводзіць конкурс “Хачу вучыцца ў STEM-класе”. Што найбольш заінтрыгавала, дык гэта незнаёмая нам на той момант абрэвіятура STEM, і мы пачалі працаваць над конкурснымі матэрыяламі якраз таму, што захацелі паспрабаваць рэалізаваць практыка-арыентаваны праект у гэтым накірунку. У выніку на конкурс былі прадстаўлены матэрыялы STEAM-занятка аб'яднання па інтарэсам натуральна-матэматычнага профілю адукацыйнай вобласці “Робататэхніка”, дзе мы сканструявалі і запраграміравалі робатаў, якія ў залежнасці ад колера паверхні прадмета ўзнаўлялі пэўную ноту з музычнай гамы. Быў створаны ансамбль, дзе робаты разам з вучнямі, якія гралі на сапраўдных музычных інструментах, выконвалі беларускія народныя дзіцячыя песні. Пры рэалізацыі гэтага праекта нам давялося карыстацца ведамі і уменнямі з розных вучэбных прадметаў: матэматыка, фізіка, біялогія, выяўленчае мастацтва, музыка, інфарматыка, робататэхніка. Мы вельмі ганарымся тым, што наша праца атрымала высокую ацэнку, і мы ўвайшлі у дзясятку пераможцаў.

Але на гэтым гісторыя не заканчваецца. Далей Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” распачала пошукі спонсараў для  адкрыцця STEM-класаў і наш праект спадабаўся кампаніі Gismart, беларуска-брытанскаму распрацоўніку музычных дадаткаў і гульняў.

І вось напярэдадні канікул у нашай установе адукацыі быў адчынены першы ў Беларусі STEAM-цэнтр, абсталяванне для якога падарыла кампанія Gismart. Нашы вучні падрыхтавалі для гасцей з кампініі і Асацыяцыі робататэхнічны канцерт, падчас якога гучала лічбавая музыка, напісанная вучнямі, а робаты, сканструяваныя дзецьмі, не толькі выконвалі музычныя творы, але пелі, танцавалі і праводзілі флэшмоб з гледачамі.

Фотаальбом мерапрыемства можна паглядзець тут 

Артыкул у раённай газеце "Дняпроўская праўда" можна прачытаць па ссылцы

Артыкул у абласной газеце "Віцебскія весці" па ссылцы

Артыкул ў газеце "Настаўніцкая газета" па ссылцы

<iframe allowfullscreen="true" frameborder="0" height="389" mozallowfullscreen="true" src="https://docs.google.com/presentation/d/e/2PACX-1vSWGN-jF1GmOiKTnKm1aqqn8ybTqKrqShRLKEL3eUajA3Wv1JOLy8Yfv7hM7JuOfv7X3t2tBBMSarcO/embed?start=true&loop=true&delayms=10000" webkitallowfullscreen="true" width="640"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.