Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Шоу-конкурс "БЕЛАРУСАЧКА"

Дата: 22 марта 2016 в 13:50, Обновлено 24 марта 2016 в 14:55
928 просмотров

У раённым Доме культуры Цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці стала добрай традыцыяй праводзіць розныя шоу-праграмы, якія збіраюць вялікую колькасць гледачоў. Адно з іх, праведзенае зусім нядаўна, мела назву “Беларусачка”.

Пяць удзельніц школьнага ўзросту, вучаніцы старэйшых класаў гарадскіх школ Крысціна Бацян, Алена Еслікава, Анастасія Балашкова, Анастасія Валчкова і Марыя Гарнякова змагаліся на сцэне раённага Дома культуры за ганаровы тытул “Беларусачка”. Прымаючы ўдзел у шэрагу конкурсаў, якія для іх падрыхтавалі арганізатары мерапрыемства, юныя беларусачкі прадэманстравалі добрае веданне імі беларускай мовы, культуры, беларускіх нацыянальных традыцый. Адчувалася, што ўсе яны ганарацца тым, што нарадзіліся і жывуць у Рэспубліцы Беларусь, з цікавасцю вывучаюць яе гісторыю, пазнаюць культуру і самі нясуць яе ў масы, дасканала вывучаюць побыт нашага народа, яго нацыянальную кухню, абрады і звычаі.

Члены журы, у склад якога ўваходзілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.А.Дударава, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Г.У.Пугачоў, супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму і фінаддзела райвыканкама І.А.Папова і А.В.Богінаў, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Т.Л.Марачова, адзначылі добрую падрыхтоўку ўсіх удзельніц конкурснай праграмы і самабытнасць іх выступленняў.

Галоўны прыз “Беларусачкі” дастаўся Анастасіі Валчковай, старшакласніцы сярэдняй школы №2 горада Дуброўна. 

ВІНШУЕМ !

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.