Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гуканне вясны

Дата: 11 апреля 2016 в 09:21, Обновлено 28 апреля 2016 в 11:34
642 просмотра

    На Беларусі здаўна бытуе павер’е, што на Благавешчанне да нас прылятаюць буслы, якія прыносяць на сваіх крылах вясну. Нашы продкі ў гэтыя дні заўсёды клікалі вясну, і яна ім, як правіла, адклікаецца першым громам, цёплымі навальніцамі, пасля якіх у прыродзе ўсё хутка абуджаецца да жыцця.
Сёлета, нібы па заказу, у ноч на Благавешчанне мы пачулі раскаты першага грому, за імі паследаваў спорны дожджык. А днём у старажытным парку “Ліпкі” быў праведзены абрад “Гуканне вясны”.

     Гледачамі свята сталі шматлікія жыхары мікрараёна ”Бярозкі” і прылеглых да яго вуліц і вучні школ г.Дуброўна, якія прыйшлі гукаць вясну з вырабленымі новенькімі рознакаляровымі шпакоўнямі, каб потым развесіць іх у парку і чакаць птушыных навасёлаў.
“Гуканне вясны” — адно з самых музычных народных свят. Праходзіла яно весела і шумна. У выкананні самадзейных артыстаў прагучала нямала народных песень. Рэпертуар дубровенскіх “кудзеліц” быў насычаны песнямі-вяснянкамі. Асаблівасць гэтых песень у тым, што кожны куплет заканчваўся падоўжаным гукам “гу-у-у-у-у”.

     Увазе прысутных было прапанавана невялікае прадстаўленне, у час якога Зіма саступіла месца Вясне. Удзельнікі і гледачы павязалі на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі — маленькія сімвалы ярка квітнеючай прадстаячай вясны, а потым прынялі ўдзел у народнай гульні “Барана”, вадзілі вясёлыя карагоды з песнямі, у якіх праслаўлялі прыход вясны і ўсё, што звязана з ім.

ФОТООТЧЕТ в фотоальбоме "Гуканне вясны"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.