Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Размаўляй са мной па-беларуску

Дата: 21 февраля 2022 в 19:33
205 просмотров

Неад’емная частка жыцця чалавека — родная мова. Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш.
У Беларусi дзяржаўныя дзве мовы – руская i беларуская. И толькi другая вылучае нас з мноства народаў. Сёння на мове беларусы па ўсiм свеце пішуць дыктанты, прэзентэнтуюць кнігі і размаўляюць.
Навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняй школы № 2 г. Дуброўна" прынялі ўдзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", арганізаванай актывістамі ўстановы.
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.