Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Раённы конкурс "Беларусачка - 2020"

Дата: 27 февраля 2020 в 15:54, Обновлено 28 февраля 2020 в 16:01
428 просмотров

Конкурсная шоу-праграма "Беларусачка - 2020» адбылася на сцэне раённага Дома культуры 26 лютага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзяўчыны ва ўзросце да 17 гадоў. Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа №2 г. Дуброўна» прадстаўлялі дзве беларусачкі-прыгажуні - Кляцкова Валерыя і Анікеенка Аляксандра .
Удзельніцам неабходна было прадставіць візітную картку «Я і мая радзіма», харэаграфічную замалёўку, прысвечаную 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама прыгажуням прадставілася магчымасць пабыць у ролі экскурсавода і расказаць пра сваю малую радзіму. У творчым конкурсе «Мая хвіліна славы» ўдзельніцы спявалі, танцавалі, чыталі вершы.
Удзельніцы шоу-праграмы таленавітыя ва ўсім. У гэтым гледачы і журы пераканаліся падчас правядзення конкурсу «Пакаштуйце, калі ласка, смачна!" Завяршальнае выпрабаванне для дзяўчат - прэзентацыя сямейнай традыцыі, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Па завяршэнні конкурсных выпрабаванняў былі падведзены вынікі шляхам адкрытага галасавання членаў журы. Анікеенка Аляксандра адзначана дыпломам у намінацыі «Папулярызацыя і захаванне сямейна-абрадавых традыцый». Пераможцам конкурсу «Беларусачка - 2020» стала Кляцкова Валерыя. Прыемна адзначыць, што на працягу некалькіх гадоў гэта ганаровае званне атрымліваюць прыгажуні нашай установы адукацыі.
Усе ўдзельніцы і пераможца шоу-праграмы ўзнагароджаны не толькі дыпломамі, але і памятнымі падарункамі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.